Літаратурная сустрэча ў “Крызе”
Прэзентацыя ладзіцца ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
“Зялёны дуб” Паўла Ляхновіча – зборнік, у які ўвайшлі аповесць, што дала назву кнізе, і некалькі апавяданняў. Усе яны раней друкаваліся ў перыёдыцы, рознай тэматыкі. Кніга выйшла летась у выдавецтве “Кнігазбор”.
Прэзентацыі ўжо адбыліся ў Мінску і Брэсце. Наперадзе – Віцебск і Мінская вобласць.
Кніга Віктара Сазонава выйшла ў серыі “Гарадзенска бібліятэка”.
«Сандалі мітрапалітыка» – зборнік вясёлых навэл пра тыя недарэчнасці, якія напаткалі герояў аповедаў у раннім палітычным змаганні. Кніга распавядае пра рэальныя гарадзенскія гісторыі ў творчым пераказе аўтара.
Яна з’явілася пры дапамозе выдавецкай ініцыятывы “Гарадзенская бібліятэка”.
Апавяданні, што ўвайшлі ў зборнік, – перыферыйныя гісторыі пра жыццё апазіцыі – спачатку друкаваліся на старонках “Нівы” і “Дзеяслова”.
Пачатак прэзентацыі ў “Крызе” – у 18 гадзін.
На здымку: прэзентацыя кніг П.Ляхновіча і В.Сазонава ў Мінску.
Здымак http://lit-bel.org