Кніга вершаў Дануты Бічэль дасць назву новаму альбому гурта “Людзі на балоце”

|

Паводле лідара гурта Алеся Дзянісава, ужо ёсць больш за 20 песень.

 

Алесь Дзянісаў:

Гэта будзе двайнік. У адной частцы – песьні на вершы Дануты Янаўны Бічэль, іх каля пятнаццаці.

У другой –  8-9 песень на вершы заўчасна памерлых паэтаў Марыі Базылюк-Сасьнюк і Андрэя Пяткевіча.


Запіс не будзе хуткім.


У апошні час мелі шмат канцэртаў у Польшчы і Беларусі, да таго ж палова музыкаў занята ў “Дзецюках”, якія таксама будуць пісаць новы альбом вясной.

Таму, хутчэй за ўсё, раней пачатку 2014 года “На белых аблоках сноў” не выйдзе.


Некаторыя песьні з будучага альбома прагучаць на менскім канцэрце 25 студзеня.

 

Сваю частку грошай, атрыманых ад продажу квіткоў на гэты канцэрт, музыкі вырашылі перадаць маці загінулага 19 студзеня гарадзенскага паэта і журналіста Юрыя Гуменюка.

 

Канцэрт адбудзецца у “Графіці” (зав.Калініна, 16), кошт квітка 60 000 рублёў (папярэдні продаж) і 80 000 – у дзень канцэрта.

 

Замова месцаў: +375 (29) 638-44-44, (33) 638-44-44, (25) 638-44-44.

 

Здымак Яна Лялевіча