Амаль 2/3 загінулых на пажарах у Гродзенскай вобласці былі нецвярозымі
З 103 загінулых у 2012 годзе на пажарах чалавек 75 загінулі ад узгаранняў з-за непатушанай цыгарэты. У 76 выпадках загінулыя былі ў стане алкагольнага ап’янення.
У мінулым годзе на Гарадзеншчыне ў пажарах гінулі найчасцей людзі ва ўзросце ад 45 да 60 гадоў (47%) і старэйшыя за 60 гадоў (29%).
Умоўна ахвяр пажараў у Гродзенскай вобласці можна падзяліць на 4 катэгорыі:
– Сацыяльна-актыўныя грамадзяне – 17 загінулых (16,5% ад агульнай колькасці);
– Людзі з абмежаванай дзеяздольнасцю і і без пэўных заняткаў (пенсіянеры, безпрацоўныя і г.д.) – 48 (46,5%);
– Грамадзяне дапенсійнага ўзросту без пэўных заняткаў (асобы без пэўнага месца жыхарства, тыя, хто нідзе не працуе) – 37 (35,92%);
– Дзеці – 1 (0,97%).
У 2012 годзе на Гарадзеншчыне павялічылася колькасць пажараў з-за парушэння правіл эксплуатацыі газавага абсталявання (2011 г. – 16, 2012 г. – 22), парушэння правіл усталявання і эксплуатацыі пячэй (2011 г. – 104, 2012 г. – 114).
Пажараў па іншых прычынах таксама стала больш (2011 г. – 58, 2012 г. – 64).
Найбольш смяротных выпадкаў – 14- здарылася на Лідчыне. У Наваградскім раёне загінула 9 чалавек, у Гродзенскім і Шчучынскім – па 8, у Ваўкавыскім і Ашмянскім – па 7.
У Гродне летась на пажарах загінулі 7 чалавек.
Паводле прэс-службы МНС Гродзенскай вобласці
Здымак http://news.vitebsk.cc