У Гродне вільготнасць 100%, маразы і туман

|

У бліжэйшыя суткі чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў.

 

Сёння апоўдні ў Гродне было -10,4ºС, адносная вільготнасць 100%.

Уначы чакаецца туман, на асобных участках дарог галалёдзіца, вецер слабы, няўстойлівы, тэмпература паветра -18…-20º С.

Па Гродзенскай вобласці маразы могуць дасягнуць -24º С.

 

Днём 26 студзеня без істотных ападкаў месцамі галалёдзіца, з раніцы туман, -10…-12º С, па вобласці да -14º С.

 

27 студзеня чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў.

Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман, на дарогах галалёдзіца.

Вецер паўднёва-усходні 4-9 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы -13…-18°С, месцамі  -19…-24°С, днём -9…-14°С.

 

28 студзеня будзе воблачна  з праясненнямі, уначы пераважна без ападкаў, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, на дарогах месцамі галалёдзіца.

Вецер паўднёвы 5-10 м/с, парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы -10…-15°С, пры праясненнях да  -17°С, днём -3…-8°С.

 

Здымак http://wikigogo.org