У Скідзелі загарэліся яслі-сад

|

Як паведаміла прэс-служба Гродзенскага абласнога упраўлення МНС, у цэнтр аператыўнага упраўлення сёння ў 12.39 пазваніла загадчыца яслі-сада №4 Скідзеля.

 

Пажар распачаўся ў падсобным памяшканні памерам 2,5х3,5 метра на другім паверсе.

54 выхаванцы, што знаходзіліся ў садку сёння, дзякуючы дзеянням 16 супрацоўнікаў установы, не пацярпелі.

 

 

Пажар знішчыў бялізну, матрацы, падушкі, што захоўваліся ў падсобцы, сцены і столь у калідоры, адміністратыўным памяшканні і фае закопчаныя.

 

Дзяцей часова размясцілі ў гімназіі №1, а пазней аддалі бацькам.

 

Прычына пажару пакуль невядомая.

 

Здымкі http://112.by