Супрацоўнікі Гродзенскай ДАІ выкрылі самагоншчыкаў

|

“Опель” імчаў па заснежанай дарозе ў бок вёскі Глушнева.

Спыніўшы машыну, інспектары адчулі спецыфічны пах з салону.

 

Там знайшліся 2 трыццацілітровыя бочкі з брагай. Яшчэ 4 аналагічныя ёмістасці стаялі ў багажніку.

 

Жанчына-кіроўца, якая ў гэты дзень адзначала дзень нараджэння, патлумачыць сітуацыю не змагла.

Яна перавозіла 180 літраў брагі і літровую бутэльку самагону.

 

Пазьней у драўляным гаспадарчым будынку ў вёсцы Новая Руда знайшлі самагонны апарат.

 

 

Паводле  http://gaigrodno.by