“Дзецюкі” выступілі з канцэртам у Гродне

|

Гэтым разам ніякіх праблем з  арганізацыяй канцэрта ў Гродне не было.

 

 

Тое, што адбылося ў Мінску гэта збег абставін, можна сказаць, мясцовая сітуацыя, якая да гэтага нас не тычылася. Тут некальні чыннікаў, і я думаю, што ўладальнік клуба таксама перастрахаваўся. А канцэрт у родным горадзе прайшоў без праблем, – патлумачыў “Твайму стылю” сітуацыю лідар гурта Алесь Дзянісаў.

 

Пра погляды музыкаў і іх адлюстраванне ў творчасці лідар “Дзецюкоў” распавёў перад пачаткам канцэрта:

 

– Сярод нас ёсць людзі і левых і правых поглядаў. І Каліноўскі, і стваральнікі БНР у большасці сваёй былі “левымі” людзьмі. Мы антыфашысты, для нас важны гэты кампанент, таму што гісторыя Гродна – гэта гісторыя і габрэяў, і палякаў, і украінцаў, і беларусаў.


Для нас важна, нягледзячы ні на што, узняць беларускую нацыянальную тэматыку. Пры гэтым мы павінны заўсёды базаваць наш нацыяналізм на любові да свайго, а не на нянавісці да іншых.


Мне здаецца , што любоў – гэта тое, чаго не хапае. Любоў – гэта тое, што можа нас аб’яднаць. А нянавісць не можа нікога аб’яднаць, і мы пра гэта спрабуем спяваць.

 

Кавер на іншы панкаўскі гурт і паняслося: каля дзясятка песень гучалі як у адным рытме.

 

Нездарма “Дзецюкоў” называюць “панкамі, натхнёнымі Каліноўскім”.

 

Шмат каму з прысутных падалося, што з вуснаў музыкаў “словы Каліноўскага гучаць па-сучаснаму і для сучаснай моладзі”, а некаторыя фанаты былі апранутыя ў кашулі з лічбамі “1863”.

 

У канцэрце выступілі некалькі гуртоў, аднак большасць прысутных чакала менавіта “Дзецюкоў” і пасля іх выступу ў зале людзей крыху паменела.

 

 

Здымкі аўтара