На патрульных машынах ДАІ Гродзенскай вобласці ўсталююць відэафіксатары

|

Сярод прычын смяротных выпадкаў падчас дарожна-транспартных здарэнняў, на першым месцы ў 2012 годзе былі наезды на пешаходаў (34% ад агульнай колькасці загінулых), сутыкненні (23%) і перакульванні (17%) транспартных сродкаў.

 

У 2012 годзе на тэрыторыі Гродзенскай вобласці зарэгістравана 524 ДТЗ (у 2011 – 648), у аварыях загінулі 106 чалавек (140 – у 2011), 573 чалавекі параненыя.

 

З-з парушэння пешаходамі правіл дарожнага руху здарыліся 36% аварый, парушэння праезду пешаходных пераходаў – 14% аварый, кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення – 13%.

У 10% выпадкаў за рулём знаходзіліся грамадзяне без правоў кіроўцы.

 

За год супрацоўнікі ДАІ вобласці зафіксавалі каля 209 300 парушэнняў.

З парушальнікаў атрымалася спагнаць 80% прад’яўленых штрафаў. І гэта значна больш, чым у папярэднія гады.

 

Інспектары, судовыя выканаўцы і ўчастковыя асабіста наведалі 2160 парушальнікаў, якія ўхіляліся ад уплаты штрафаў. У выніку прафілактычных размоваў і накладання арышту на маёмасць з іх атрымалася спагнаць больш за 380 мільёнаў рублёў.

 

Зрабіць працу інспектараў ДАІ больш эфектыўнай, на думку Сяргея Талая, дапамогуць новыя тэхналогіі.

Вылучаны сродкі на набыццё 2 перасоўных комплексаў відэафіксацыі парушэнняў, якія сёлета кругласуткава пачнуць працаваць на найбольш праблемных участках дарог.

 

Прыборы ў аўтаматычным рэжыме будуць перадаваць ў ДАІ інфармацыю пра аўтамабілі-парушальнікі, а супрацоўнікам застанецца толькі накіроўваць уладальнікам транспартных сродкаў дакументы на ўплату штрафаў.

 

На ўсіх патрульных машынах ДАІ у бліжэйшы час таксама ўсталююць відэафіксатары. Запіс будзе безперапынна весціся пярэдняй і задняй камерамі, прычым інспектары не будуць мець магчымасці адключаць іх да канца змены.

Такім чынам, на думку Сяргея Талатая, спросціцца вырашэнне спрэчных патанняў і ўзмацніцца кантроль за якасцю працы супрацоўнікаў ДАІ.

 

Паводле http://belta.by

Здымак  http://gaigrodno.by