Абвешчаны конкурс на выраб скульптуры з ссохлага дрэва ў парку Жылібера
Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты з мастацкай адукацыяй, якія маюць досьвед у разьбе па дрэве.
Лепшая эскізная прапанова, якую адбярэ экспертная камісія, будзе рэкамендаваная да рэалізацыі.
На тэрыторыі парка імя Ж-Э.Жылібера ў Гродне захаваліся некалькі 200-гадовых дрэваў.
Паводле экспертнага заключэння спецыялістаў Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта, ясень звычайны (Fraxinus excelsior), што расце непадалёк ад сцэны гарадскога парка, мае ўзрост каля 230 гадоў і з 2008 года знаходзіцца ў фазе ўсыхання.
Дрэва знаходзіцца ў аварыйным стане і захаваць яго спецыялісты палічылі немагчымым.
“Гродназелянбуд” абрэзаў крону дрэва, але, ўлічыўшы яго каштоўнасць, не знішчыў дрэва цалкам.
Ствол вышынёй каля 5 метраў прапанавана выкарыстаць для вырабу драўлянай паркавай скульптуры, якая “сімвалічна перадае характар дадзенага прыродна-гістарычнага аб’екта”.
Абвестка пра гэта з’явілася на дрэве ў кастрычніку.
Конкурсныя прапановы да 1 сакавіка прымаюцца ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама па адрасе: 230023, Гродна, пл.Тызенгаўза, 3, т.72 02 71; 74 03 51.
Вынікі конкурса будуць падведзеныя не пазьней за 10 сакавіка.
Паводле http://grodno.gov.by