Гродна мае найлепшы сярод абласных цэнтраў паказчык па будаўніцтве жылля

|

Пра гэта паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Барыс Казялкоў на прэс-канферэнцыі для СМІ, піша belta.by.

 

У 2012 годзе ў Гродне пабудавалі 3266 кватэр, у тым ліку 35 шматкватэрных дамоў.

На вуліцы Таўлая ўзведзены 134-кватэрны дом, куды перасялілі людзей з аварыйнага жытла, на вуліцы Крамко – два 72-кватэрных дома для тых, хто меў патрэбу ў сацыяльным жытле, а таксама для здачы ў арэнду.

 

Тым не меньш, нават пры захаванні тэмпаў будаўніцтва і плацёжаздольнасці маючых патрэбу ў жытле гарадзенцаў, некаторым з сённяшніх гарадзенскіх чаргавікоў давядзецца чакаць на ўласную кватэру каля 15 гадоў.

 

У чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў застаюцца 45826 чалавек.

Яшчэ 5045 гарадзенцаў чакаюць чаргі на атрыманне зямлі пад будаўніцтва дамоў.

 

На сацыяльнае жыллё прэтэндуюць 528 грамадзян, з іх 399 – сіроты, у тым ліку 226 непаўнагадовыя.

У паляпшэнні жыллёвых умоваў маюць патрэбу таксама 630 гродзенскіх шматдзетных сямей.