Хто набудзе знак гарадзенскіх уланаў?

|

Вось што пра саму ўзнагароду кажа адзін з польскіх сайтаў:

 

“Аўтарам эскіза знака з’яўляецца другі камандзір палка, падпалкоўнік Вітольд Лада-Заблоцкі. Распрацаваны ім у 1922 годзе нагрудны знак уяўляе сабой мальтыйскі крыж аранжавага колеру, у кутах якога размешчана 4 арлы. Памер знака 38х38мм.

 

Афіцэрскі варыянт вырабляўся з срэбра, з эмалевым пакрыццём. Для шарагоўцаў і падафіцэраў – з нікеля. Рашэнне аб прысваенні нагруднага знака прымалася камісіяй, якая складалася з камандзіра палка і пяці афіцэраў, якія старанна разглядалі кожную кандыдатуру.

 

Афіцэры маглі прэтэндаваць на знак не раней чым праз два гады службы ў мірны час ці праз год у час вайны. Шарагоўцам знак выдаваўся пасля года службы, па хадайніцтве камандзіра падраздзялення.

 

Усе знакі мелі выгравіраваны на абароце нумар, а афіцэрскія яшчэ і прозвішча ўладальніка. Насіўся на левым боку грудзей. Уручэнне адбывалася падчас палкавога свята 1 чэрвеня, альбо, у асобных выпадках, падчас звальнення ў запас.”

 

Сам жа Гарадзенскі ўланскі пост меў толькі назву Гарадзенскага і быў сфармаваны на аснове зліцця некалькіх воінскіх падраздзяленняў: 3 Дывізіі конных стралкоў, 2 Дывізіі гусар Сярэдняй Літвы, і 211-га палка ўланаў. Усе пералічаныя падраздзяленні прымалі ўдзел у польска-савецкай вайне 1919-1921.

 

1 чэрвеня 1921 года новы полк атрымаў сцяг і яму быў прысвоены 23. нумар. Гэтая дата пасля адзначалася ў якасці афіцыйнага палкавога свята. Неафіцыйнай жа датай заснавання палка можна лічыць снежань 1918 года, калі быў сфармаваны першы конны ўзвод, які ўваходзіў спачатку ў склад Гарадзенскага стралковага палка, а затым, у выніку рэарганізацый, у полк Гарадзенскіх уланаў.

 

Слова “Гарадзенскі” ў назве палка прысутнічае ў памяць аб 23-ім Палку літоўскіх уланаў, які ўдзельнічаў у паўстанні 1830 года.

 

Гарадзенскія калекцыянеры лічаць гэтую ўзнагароду не вельмі цікавай. “Для Беларусі, на маю думку, была б цікавай узнагарода Наваградскай гімназіі, пра якую нядаўна пісалі ў інтэрнэце, – кажа гараденскі калекцыянер Ян Лялевіч. – А калі казаць пра гарадзенскія ўзнагароды – мне больш цікавай былі б узнагароды 6-га танкавага палку”.

 

За ўзнагароду можна яшчэ пагандлявацца на сайце ay.by, дзе кошт ужо вырас з 1 да 25 даляраў.