“Экалагічная альтэрнатыва” абвясціла конкурс для канструктараў
Конкурс атрымаў назву “Код да Вінчы”.
Арганізатары тлумачаць гэта тым, што гума – адзін з найбольш загадкавых матэрыялаў, яго патэнцыял вывучаны толькі на 5-7%.
Акрамя таго, як трохкутнік па прынцыпу коду да Вінчы, гума можа зноў і зноў ператварацца ў новыя прадукты і не губляць сваіх першапачатковых якасцей.
Ад удзельнікаў конкурса патрабуюцца свежыя і актыуальныя ідэі па перапрацоўцы шыны ў дробную фракцыю, знасці той “код”, які зможа вывесці на новы ўзровень вытворчасць, а магчыма і ўсю галіну:
– Мы даўно працуем з гумай і ведаем, што яе можна перапрацоўваць бясконца і захоўваць пры гэтым яе якасці.
Мы ў нашай кампаніі абсалютна ўсю прадукцыю вырабляем з шын і здолелі дасягнуць безадыходный вытворчасці.
Праблема экалогіі, вынішчэння рэсурсаў, адыходаў вельмі востра стаіць ва ўсім свеце. А мы хочам паказаць, што гэты матэрыял можна перапрацоўваць бясконца, такім чынам вырашаючы ў тым ліку экалагічныя праблемы.
Нашая вытворчасць развіваецца, і мы хочам знайсці канструктараў, маладых спецыялістаў, якія прапануюць новыя ідэі выкарыстання гумы, накіруюць свае намаганні на развіццё гэтага кірунку.
Аўтарам арыгінальных ідэй прапануюць працоўныя месцы ў “Экалагічнай альтэрнатыве” і аплату адукацыі.
Падрабязна пра конкурс – тут.
Ідэі прымаюцца да канца лютага.