Таннае цяпло вярнулі ў 5 культавых будынкаў Гродзенскай вобласці

|

28 студзеня аблвыканкам прыняў рашэнне  зменьшыць тарыфы да 63150 рублёў за гігакалорыю (па такіх расцэнках плаціць за цеплазабеспячэнне насельніцтва).

 

Такім чынам вырашыліся праблемы з ацяпленнем 4 цэркваў і будынка хрысціян веры евангельскай.

 

У Гродне і вобласці застаюцца яшчэ некалькі цэркваў і касцёлаў, дзе за ацяпленне плоцяць ад 555 000 да 760 000 рублёў за гігакалорыю. Афіцыйных зваротаў да ўлады з іх боку не было.

 

Плата за вадазабеспячэнне і цеплазабеспячэнне для рэлігійных арганізацый вобласці, якія атрымліваюць камунальныя паслугі праз Міністэрства ЖКГ,  у 7-10 разоў павялічылася паводле пастановы Гродзенскага аблвыканкама ад 2 мая 2012 года.

З пачаткам ацяпляльнага сезона гэта ператварылася ў сапраўдную праблему для некаторых, каталіцкіх, праваслаўных і пратэстанцкіх супольнасцей.

 

Розгалас сітуацыя набыла пасля звароту арцыбіскупа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія да вернікаў з заклікам падтрымаць праваслаўныя прыходы, якія не ў стане аплаціць рахункі за ацяпленне.

 

Здымак http://economics.lb.ua