На абледзянелай дарозе пад Гродна загінулі два чалавекі
Ад легкавой аўтамашыны, што выехала з Гродна ў кірунку Лунна, засталася груда мет алу з заціснутымі ў ёй загінулымі.
Паводле папярэдняй версіі, на абледзянелым участку дарогі “Форд Фіесту” пачало заносіць на паласу сустрэчнага руху.
МАЗ з паўпрычэпам, што рухаўся насустрач, пачаў тармазіць.
Легкавы аўтамабіль правым бокам занесла пад грузавік, які да гэтага часу практычна спыніўся, але вынікі аварыі жахлівыя.
Загінулі 27-гадовы кіроўца “Форда” і пасажырка 1970 года нараджэння.
Людзей не ўратавалі ні рамні бяспекі, ні зімовая гума на колах.
Амаль адразу на гэтым жа месцы здарыліся яшчэ некалькі аварый: кіроўцы, убачыўшы перакрытую з-за ДТЗ дарогу, не маглі спыніцца на слізкім пакрыцці.
Паводле http://gaigrodno.by