“Гроднааблгідрамет” папярэджвае пра неспрыяльнае надвор’е ў бліжэйшыя выходныя
Уначы 1 лютага на большай частцы тэрыторыі пройдзе невялікі снег, раніцай і днём – мокры снег, месцамі моцны.
На дарогах вобласці – наліпанне снегу, галалёдзіца.
Вецер паўднёвы, паўднёва-усходні 4-9 м/с, днём парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы 0…-2º С, па вобласці да -5º С, днём 2 лютага 0…+2º С, па вобласці -3…+2º С.
3 лютага чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.
На большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег.
Вецер паўночна-заходні, заходні 4-9 м/с, тэмпература паветра ўначы -4…+1°С, днём
-3…+2°С.
4 лютага уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі вобласці пройдзе кароткачасовы снег, на асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер паўднёва-заходні 4-9 м/с, днём парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы -3…-8°С, днём -3…+2°С.
“Гроднааблгідрамет” прагназуе сярэднюю дэкадную тэмпературу паветра ў рэгіёне на 3-4 градусы вышэй за кліматычную норму (норма -5,1…-6,7ºС), сярэднюю месячную тэмпературу – на 1 ºС вышэй за норму.
У апошнія суткі студзеня сярэднесуткавая тэмпература паветра на 8-9 градусаў перавышала норму для гэтага перыяду і дасягала +2…+3°С.
Здымак http://www.ipnews.in.ua