Будаўніцтва Цэнтра рамёстваў у Гродне пачнецца вясной
Агульны бюджэт праекта складае каля 926,9 тысяч еўра, бюджэт беларускай часткі крыху меньш за палову – 433 тысячы еўра.
Праца па праекце распачнецца ў красавіку і павінна скончыцца за 2 гады.
За гэты час у Гродне паўстане Цэнтр рамёстваў, які прадставіць усе віды творчасці майстроў Гарадзеншчыны, з выставачнымі павільёнамі, майстэрнямі і амфітэатрам.
Толькі на будаўнічыя працы горад атрымае ад Еўрасаюза каля 300 тысяч еўра.
Цэнтр размесціцца ў доме па вуліцы Рэйманта 12, дзе ў свой час жыў Кляцкоў.
Акрамя рэканструкцыі будынка плануецца пабудаваць яшчэ чатыры.
У Даўгавпілсе ў межах праекта дабудуюць частку старажытнай крэпасці.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://www.nest.by