Першае спатканне Тайгі і Шэрхана
Шэрхана набылі ў пару да Тайгі, аднак першыя тры месяцы жывёл трымалі асобна: асабісты кантакт мог скончыцца непрадказальна.
На прагулкі тыграў выпускалі па чарзе.
Толькі ва ўнутраным памяшканні драпежнікі маглі бачыць адно аднаго праз краты.
Апынуўшыся ў агульным вальеры, Шэрхан і Тайга, на радасць супрацоўнікаў заапарку, ніякай агрэсіі не праявілі.
Тыгр усяляк імкнуўся звярнуць на сябе ўвагу сяброўкі, тая паводзіла сябе больш стрымана, але таксама добразычліва.
Загадчыца навукова-асветніцкі сектарам заапарка Алена Пятрова:
– Тры месяцы жывёлы прыглядаліся, самец спакойны, а самка ў нас больш імпульсіўная, спачатку магла рыкнуць.
Першае спатканне тыграў адбывалася пад наглядам ветурача, заатэхніка, іншых спецыялістаў. Шэрхан і Тайга сустрэліся вельмі добра, гуляліся да абеда, а пасля іх зноў развялі.
Час ад часу супрацоўнікі заапарка будуць арганізоўваць наступныя спатканні.
Разам тыгры паселяцца ня хутка, толькі пасля атрымання дазволу на размнажэнне ад куратара праграмы па развядзенні амурскіх тыграў, у якой удзельнічае гродзенскі заапарк.
Акрамя іншых фактараў, будзе ўлічвацца і ўзрост тыграў.
Звычайна дазвол даецца, калі жывёлы дасягаюць 4 гадоў. Шэрхану пакуль толькі год.