На матч “БАТЭ” з “Фенербахчэ” гарадзенцам давядзецца дабірацца пешкі

|

Прыпаркаваныя там аўтамабілі эвакуююць, паведамляе gaigrodno.by.

 

Дабрацца да стадыёна заўзятары змогуць пешкі альбо на грамадскім транспарце.

Рух транспарта па вуліцах Каліноўскага, Серафімовіча, Камунальная, Нёманская, Гарбарская, Зярнова будзе перакрыты цалкам. Па вуліцы Горкага ў раёне стадыёна зможа праехаць толькі грамадскі транспарт.

 

Іншагароднім і замежным заўзятарам прапануецца скарыстацца стаянкамі на вуліцах Давыда Гарадзенскага, Астроўскага, завулку Віленскім, у ў раёне “Кароны” на Горкага, колькасць парковачных месцаў абмежаваная.

Гульня прызначана на 21 гадзіну, а з 19 гадзін на стадыёне пачнецца канцэртная праграма, запрацуюць гандлёвыя кропкі.

 

На стадыён можна будзе трапіць праз 7 кантрольна-прапускных пунктаў.

Заўзятары “БАТЭ” пройдуць праз цэнтральны ўваход, а для аматараў турэцкай каманды ўваход будзе асобны.

 

Здымак http://gaigrodno.by