У Гродне школьныя спаборніцтвы праводзілі на праезжай частцы
У гэты дзень у СШ №20 былі запланаваныя спаборніцтвы.
Аднак з-за перападаў тэмпературы бегавая дарожка стадыёна абледзянела.
Выйсцем з сітуацыі арганізатары спаборніцтваў палічылі выкарыстанне ў якасці стадыёна часткі вуліцы Дзекабрыстаў.
Настаўнікі і дзеці самастойна перакрылі рух, стаўшы пасярод вуліцы і, пакуль не скончыліся спабоніцтвы, не давалі магчымасці кіроўцам ехаць далей.
У аддзеле агітацыі і прапаганды Гродзенскай абласной ДАІ інфармацыяй пра гэты выпадак не валодаюць, але паведамілі “Твайму тылю”, што ўсе мерапрыемствы, якія ладзяцца на праезджай частцы, павінны ўзгадняцца з ДАІ.
Гэта неабходна, калі абмяжоўваецца рух альбо ўносяцца змены ў яго арганізацыю.
Фота і відэа http://autogrodno.by