Спабор фота і відэа “Голая студэнцкая праўда пра сэсыю”

| Без катэгорыі

А як ты рыхтуешся да сесіі? За ноч спрабуеш “запомніць” стос таўшчэзных кніг ці набіваеш руку, майструючы рознага кшталту “шпоркі” ды “бомбы”? А можа, традыцыйна клічаш Халяву?

Распавядзі нам сваю праўду пра сесыю! Дашлі на электронную пошту zbs.info@gmail.com фота альбо відэа (не болей за 5 хвілін), прысвечаныя названай тэме, і прымі ўдзел у спаборы “Голая студэнцкая праўда пра сэсыю”.

Апошні тэрмін – 5 чэрвеня. Аўтары самых незвычайных і цікавых прац атрымаюць прызы: MP3-плэер, флэш-карту альбо фотаальбом Taschen. Падрабязнасьці на zebest.info.

“Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны” паводле рассылкі belngo.info