У Лідзе права нарыхтоўваць вінаградных слімакоў разыграюць на аўкцыёне

|

Паводле заключэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прамысловы запас вінаградных слімакоў на тэрыторыі Лідскага раёна складае 4,895 тон.

Максімальна дазволены аб’ём нарыхтоўкі – 50% ад агульнай колькасці  ўлітак  – 2,448 тоны.

Заяўкі ад ахвотных прымаюцца упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання Лідскага райвыканкама да 28 лютага ўключна. 

 

Калі знойдзецца толькі адзін ахвотны – аўкцыён не адбудзецца, а ўдзельнік зможа атрымаць права на нарыхтоўку слімакоў за пачатковы кошт аўкцыёна +5%.

Пачатковы кошт складае 2 мільёны рублёў.

 

Вінаградны слімак – кулінарны дэлікатэс і валютны тавар.

70% біялагічнага запасу гэтага віду сканцэнтраваныя ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях.

 

У Гродне нарыхтоўкай слімакоў займаецца фірма «Мока».

Каб папуляцыі вінаградных слімакоў не памяншаліся, фірмы-нарыхтоўшчыкі абавязаныя рассяляць малюскаў і ўлічваць аб’ёмы, весці ўлік.

Забараняецца збіраць іх у перыяд размнажэння з 15 ліпеня па 1 верасня, з памерам ракавіны меней 25 міліметраў.

 

Здымак http://avtotravel.com