Мясніковіч наведаў гарадзенскі Тэатр Лялек
Гледачамі былі запрошаныя гарадзенскія чыноўнікі і прадстаўнікі культуры горада. У канцы акторам быў перададзены багаты букет кветак ад прэм’ер-міністра.
Нагадаем, што афіцыйнае адкрыццё тэатра, запланаванае на 19 снежня, было адменена менш чым за суткі без тлумачэння прычын. Як высветлілася, прычынай было тое, што запрошаны на мерапрыемства прэм’ер-міністр не змог прыехаць.
Гэтым разам галоўнай прычынай прыезду Мясніковіча ў Гродна не было захапленне тэатрам. Ён правёў у нашым горадзе рэспубліканскі семінар-нараду па тэме індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва “пад ключ” ды азнаёміўся са спецыфікай будаўніцтва і эксплуатацыі энергаэфектыўных дамоў.
Адмыслова для нашых чытачоў, якіх, магчыма, менш цікавіць палітыка, а больш мастацтва, публікуем некалькі здымкаў спектакля, на якіх ужо не прысутнічае прэм’ер-міністр.
Усё, што пакінуў пасля сябе прэм’ер – шыкоўны букет кветак.