Горад у здымках: 8 лютага 2013

|

Colin’s усё возіцца з новымі вокнамі.

 

Аднапавярховы будынак пачатку ХХ ст. па вул. Тэльмана, 7 паступова пераўтвараецца ў трохпавярховы пачатку ХХІ. Сілікатная рэканструкцыя…

 

Чарговы адміністратыўны будынак трывае на сабе небагатыя фантазіі мясцовых архітэктараў. Былы “Зубр” атрымлівае ў падарунак пазнавальны портык з люкарнай…