Будучыя святары спявалі ў Музеі гісторыі рэлігіі

| Без катэгорыі

Ксёндз Валеры Быкоўскі – былы ўдзельнік гурта Ave ў часы навучання ў семінарыі.

 

Ave выступае ў музеі штогод. Сёлета гэта атрымалася напярэдадні пачатку Вялікага паста ў каталікоў.

 

У канцы клерыкі прапанавалі залі праспяваць адну з песняў разам. На сцэну выйшлі дзяўчаткі, якія падтрымалі прапанову і дапамаглі рэшце прысутных справіцца з заданнем.