ЭКСТРЫМ ДЛЯ БЕЛАРУСКАЙ МОЛАДЗІ

|

Па словах саміх аўтараў, “самую шалёную, экстрэмальную і забаўляльную праграму для моладзі” можна ўжо аглядаць на суполцы праграмы “вКонтакте”, дзе знаходзіцца відэа архіў усіх выпускаў. У перадачы можна будзе ўбачыць, як заснаваць незалежны клуб, інтэрнэт-радыё, як самастойна зрабіць кліп, правесці гарадскія гульні альбо як праектаваць і рабіць модную вопратку. Вядучы праграмы – рэпер KROU, вядомы з дзейнасці ў гурце Чырвоным па Белым . Праграма транслюецца кожную другую сераду ў 21.15 на тэлеканале “БелСат”. Сашка Верацейчык