На беларуска-польскай мяжы з’явяцца суцэльныя зялёныя калідоры

|

У якасці эксперыменту сістэму ўжо летам апрабуюць у пункце пропуску “Кузніца-Брузгі”.

 

Скарыстацца скразным калідорам змогуць грамадзяне, у якіх адсутнічаюць тавары для дэкларавання як на выездзе з адной краіны, так і на ўездзе ў іншую. Гэта дазволіць паскорыць працэдуру.

 

Пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы беларускіх і польскіх супрацоўнікаў мытні ў “Брузгах” і “Кузніцы” 8 лютага.

 

Мытнікі Польшчы і Беларусі абмеркавалі таксама працу сістэмы папаярэдняга апавяшчэння пра ўзнікненне надзвычайных сітуацый на беларуска-польскай мяжы.

Сярод такіх сітуацый – утварэнне значных чэргаў перад пунктам пропуску.

 

У сувязі з штогадовым павелічэннем колькасці ахвотных выехаць за мяжу, да сістэмы апавяшчэння палічылі неабходным падключыць памежныя службы.

 

Паводле http://subs.belta.by