Ваўкавыскі педафіл асуджаны на 11 гадоў
Суд прызнаў фігуранта крымінальнай справы вінаватым па двух эпізодах.
Праваахоўныя органы пакуль ніяк не каментуюць вынікі разгляду справы, бо прыгавор яшчэ не ўступіў у законную сілу і ў асуджанага ёсць магчымасць яго абскардзіць.
12 лістапада ст. следчы Ваўкавыскага раённага аддзела Следчага камітэту Валяр’ян Мураўка ўратаваў ад нападу педафіла дзяўчынку.
Высветлілася, што гэта мясцовы жыхар 1973 года нараджэння.
У 2006 годзе быў асуджаны за дробнае хуліганства і рабаўніцтва. Тады справу вёў акурат следчы Валяр’ян Мураўка.
Хутка высветлілася, што ахвярамі педафілабылі таксама хлопчыкі.
Так, у красавіку 2009 года падазраваны ўчыніў дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні чатырохгадовага хлопчыка.
У сувязі з гэтым дзеянні злачынцы былі перакваліфікаваныя на ч.3 арт.167 КК РБ (гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні заведама малалетняга).