У Дзень Закаханых гарадзенцы запалілі неба

| Без катэгорыі

Мерапрыемства распачалося з узнагароджання самай рамантынай пары гарадзенцаў, абранай інтэрнэт-супольнасцю, а таксама адзначэння найлепшай шматдзетнай сям’і гарадзенскай вобласці.

 

Пасля афіцыёзу да гледачоў выйшлі прадстаўнікі клуба славянскіх адзінаборстваў “Арыдан” з вогненным шоў.

 

Нягледзячы на тое, што ліхтарыкі раз-пораз узляталі ад самага пачатку мерапрыемства, старт усё ж задала найбольш знаная ў беларускай гісторыі пара закаханых – інсцэнізаваныя Жыгімонт Аўгуст і Барбара Радзівіл запусцілі вялікі ліхтарык у форме сэрца.

 

Неўзабаве над палацам Тэкстыльшчыкаў узнялося некалькі дзясяткаў рознакаляровых агеньчыкаў.

 

Праз некаторы час супрацоўнікі МНС папрасілі спыніць запуск ліхтарыкаў, паколькі некаторыя, не здолеўшы напраць вышыні магла нават закрануць галовы людзей, а значная частка дык навогул аздобіла дрэвы ля плошчы. Але маладзёны працягвалі запальваць агенчыкі – дык не дахаты ж іх несці…