“Чароўныя фарбы Індыі” паказалі ў Гродне
Юлія Зянкевіч – арганізатарка вечарыны (у цэнтры)
Невялікае памяшканне “Крыгі”, як звычайна, было цалкам запоўненае людзьмі.
Кожны мог пачаставацца знанымі індыйскімі слодычамі, а таксама паўдзельнічаць у традыцыйным чаепіцці. У канцы гасцей чакаў не толькі паказ прыгожага індыйскага танцу, але і майстар-клас для ўсіх ахвотных.