“Радасць слова” завітала ў Гродна

|

Афіцыйная частка распачалася з малебна і асвячэння, праведзенага Архіепіскапам непасрэдна на выставе. У актавай зале праваслаўнага цэнтра адбылася ўрачыстая перадача факсімільных выданняў “Слуцкага евангелля” галоўным гарадзенскім бібліятэкам і гуманітарным навучальным установам.

Пасля гэтага прысутных парадаваў цудоўнымі галасамі мужчынскі хор “Благавест”, які выканаў як праваслаўныя песнапенні так і народныя спевы.

Пагартаць факсіміле “Слуцкага евангелля” можа кожны – выстава-кірмаш будзе праходзіць з 16 па 24 лютага.

Тут можна набыць духоўную літаратуру, прадметы царкоўнага ўжытку і шэраг ювелірных вырабаў хрысціянскай сімволікі.

Ёсць таксама крамка з праваслаўнымі мультымедыямі – адсюль цэлы дзень даносіўся праваслаўны шансон Ларысы Кошмінай…

На аднім са стэндаў, прысвечаных каштоўнасцям сям’і можна заўважыць малюнак цара Мікалая ІІ.