Надвор’е другой паловы лютага ў Гродне будзе блізкім да нормы
Паводле прагнозаў “Гроднааблгідрамету”, у бліжэйшую ноч слупок тэрмометра апусціцца да -4…-6º С у Гродне, -3…-8º С – па вобласці.
19 лютага будзе воблачна, часам снег, слабая мяцеліца, на асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер паўднёвы 3-8 м/с.
Тэмпература паветра -1…-3º С, па вобласці да -6º С.
20 лютага будзе пераважаць воблачнае надвор’е,часам снег.
Вецер усходняй чвэрці 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы -2…-7°С, днём -1…-6°С.
21 лютага характар надвор’я не зменіцца.
Уначы -4…-9°С, днём -1…-6°С.
Паводле папярэдніх прагнозаў, 22 лютага на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці пройдзе кароткачасовы снег, на асобных участках дарог – галалёдзіца.
Тэмпература паветра ўначы -4…-9°С, па поўначы пры праясненнях да -13°С, днём -1…-6°С.
23-24 лютага месцамі кароткачасовы снег, уначы -5…-10°С, пры праясненнях да -13°С, днём 0…-5°С.
Здымак mail.ru