“Ахова птушак Бацькаўшчыны” абвясціла конкурс для фатографаў Гарадзеншчыны
Працы, на якіх сфатаграфаваныя птушкі на гняздзе, гнёзды або маленькія птушаняты, ці для стварэння якіх быў выкарыстаны фотамантаж у конкурсе ўдзельнічаць не будуць.
Ад аднаго фотамастака прымаецца не больш за 10 здымкаў, надрукаваных на фотапаперы памерам 20Х30 см.
Здымкі дасылайце да 10 сакавіка на паштовы адрас: Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, а/с 197 Гродна 230023, або перадавайце асабіста Дзмітрыю Вінчэўскаму ( +375 336887589 (мтс), е-мэйл: Harrier@tut.by).
Усе фотаздымкі ўдзельнікаў конкурса для галасавання будуць размешчаныя на выставе на факультэце біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Я.Купалы.
У часе навуковай канферэнцыі “Заалагічныя чытанні-2013”, якая адбудзецца ў корпусе біяфака 14-16 сакавіка, кожны зможа выбраць 5 найлепшых здымкаў на свой густ (якія атрымаюць адпаведна 5, 4, 3, 2 і 1 бал).
Пасля падліку ўсіх балаў на закрыцці канферэнцыі будуць абвешчаны 3 найлепшыя фотаработы, аўтары якіх атрымаюць каштоўныя прызы.
Па агульнай колькасці балаў будуць абраныя лепшыя 40-45 здымкаў, якія на працягу году будуць удзельнічаць у фотавыставе “Нашы птушкі-2013”.
Больш падрабязна пра ўмовы ўдзелу ў конкурсе – тут.
Фотаконкурс “Нашы птушкі” ладзіцца Гродзенскім абласным аддзяленнем ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” дзевяты год запар.
У ім удзельнічаюць дзесяткі аўтараў.
Выставы з лепшымі здымкамі цягам года экспануюцца па навучальных установах і бібліятэках усёй вобласці, дзе іх бачаць тысячы чалавек.
Нярэдка абласное аддзяленне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” дорыць фотаздымкі школам.
Здымак http://intex-press.by