Выстава Сяргея Сялецкага адкрылася ў “Крызе”
Сам Сяргей Сялецкі ўжо меў выставу ў Гродне, але ажно 20 год таму ў тую ж самую паравіну года:
“З той пары прайшло багата часу, таму мне цікава было паглядзець як змяніўся горад ды людзі ў ім. Яны, як бачу, асабліва не змяніліся, а горад зараз вельмі прыгожа засыпае снегам…”
Наконт адсутнасці назваў мастак дадаў:
“Падрабязна тлумачыць не хацелася б, каб не ўваходзіць тут у ролю выкладчыка. Скажу толькі, што слова не можа ў поўнай меры выразіць тое, што мы атрымліваем ад візуальнага”.
Прывітаць мінскага творцу прыйшлі не толькі ягоныя старыя сябры, але і студэнты, якія толькі пачынаюць свой творчы шлях. Адкрыццё выставы прайшло ў суправаджэнні жывой музыкі.
Убачыць творы Сяргея Сялецкага ў “Крызе” можна будзе да 7 сакавіка.
Здымкі Яна Лялевіча