30 мільярдаў – на падрыхтоўку Ашмян да “Дажынак”

|

Штаб па падрыхтоўцы да “Дажынак” ужо пачаў працу.

Асноўныя намаганні накіруюць на рамонт вуліц і добраўпарадкаванне двароў: у плане рамонту 26 пунктаў.

На гэта пойдзе каля 16 мільярдаў рублёў.

 

Запланаваныя рамонты дарог і рэканструкцыя вуліцы Барунскай з пашырэннем. У горадзе ўсталююць 2 светлафоры і дабудуюць фізкультурна-аздараўленчы комплекс.

Яго будаўніцтва пачалося ў 2012 годзе. Адміністратыўна-бытавы корпус з спартовымі заламі і стадыёну запрацуе да “Дажынак”.

 

Да восені рэканструююць цэнтральную плошчу Ашмян, абновяць фасады райвыканкаму, адміністратыўных і жылых будынкаў у цэнтры і на ўездзе ў горад.

 

Добраўпарадкуюць набярэжную зону Ашмянкі, пачысцяць рэчышча і аздовяць выспачкі. У перспектыве ў раёне набярэжнай з’явіцца паркавая зона і, магчыма, амфітэатр.

 

Працы вядуцца ў асноўным за кошт абласнога бюджэту з выкарыстаннем мясцовых і рэспубліканскіх сродкаў.

 

Паводле http://grodno-region.gov.by

Здымак http://www.skyscrapercity.com