Горад у здымках: 20 лютага 2013
Манітор на плошчы Савецкай апошнім часам зусім заглючыў.
На брыльку банкамата пры краме “Баторыя” ўжо які дзень сочыць за правільнасцю грашовых аперацый мясцовы коцік.
А гэты здымак быў зроблены на мінулым тыдні. Нечакана звярнуў на сябе ўвагу самы сапраўдны сцяг Нідэрландаў на вітрыне “Спорттавараў”. Ці баскетбольныя мячы з Галандыі, ці спонсар крамы галандзец… Адно ясна напэўна – трыкалор палітычна нейтральны 🙂