Па вуліцах Гродна пройдуць танкі
Забаўляльную праграму для гарадзенцаў падрыхтавала Заходняе аператыўнае камандаванне.
Акрамя звыклых у гэты дзень урачыстых канцэртаў, мітынга і ўскладання кветак, сёлета ў Гродне пройдзе парад вайсковай тэхнікі.
У сувязі з гэтым 23 лютага з 9.00 да 15.00 будет перакрыты рух па плошчы Тызенгаўза.
У гэты час на плошчы пройдзе паказ вайсковай тэхнікі і зброі, выстава стралковай зброі, дэманстрацыя вайсковай вопраткі.
Тут жа пройдзе паказальны выступ роты спецыяльнага прызначэння, ахвотных пачастуюць салдацкай кашай з палявой кухні.
На пляцоўцы ў парку Жылібера дадуць канцэрт вакальна-інструментальны ансамбль “Фолюш” і аркестр Гродзенскай ваеннай камендатуры.
У 18 гадзін канцэртная праграма перамесціца на плошчу Леніна, а скончыцца ўсё салютам у 22 гадзіны.
Здымак http://adt.by