Гендар – не жаночае пытанне!
Для таго, каб гэтыя прадукты ўбачылі свет, спатрэбілася больша за паўтара гады. Фільм і рэсурсны пакет былі зроблены ў рамках праекта “Развіццё гендарнай адчувальнасці ў Беларусі”, які праходзіў у 2011-2012 гг. і быў реалізаваны Беларускім домам правоў чалавека ў Вільні сумесна з Цэнтрам гендарных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, РГА “Прававая ініцыятыва”, Міжнародным Цэнтрам гендарных ініцыятываў “Адліга: жанчыны за поўнае грамадзянства” ды ГА “Цэнтр “Трэці сектар”” з Гродна. Сярод аўтраў кнігі “Гендарны лікбез” ёсць і гарадзенкі. |
||
Што такое гендар і для чаго патрэбныя створаныя ў межах праекта прадукты, нам патлумачылі цютэры праекта Вольга Сасункевіч ды Алена Мінчэня.
Што ж намалявана на вокладцы кнігі? Выява выклікала жывое абмеркаванне ў інтэрнэце. Нехта ўбачыў жаночае цела ды вельмі абураўся, нехта чалавечкаў, нехта наогул не зразумеў, што ж там намалявана. Дык што ж на вокладцы?
align=”left” alt=”Алена Мінчэня” >
Алена Мінчэня: Калі глядзець уважліва – гэта, канешне, больш комплексны вобраз, а не адна статычная выява. Нехта можа ўбачыць алею, алею з целаў. Нехта адразу заўважае жаночае цела. На самой справе фігуры з якіх складаецца постаць гэта графічна намаляваныя чалавечкі, якія ці то спрачаюцца адзін з адным, ці то размаўляюць. Вельмі паказальна, што шмат хто бачыць у першую чаргу менавіта жаночае цела, жаночыя грудзі. Вось такое наша ўспрыманне. Чаму яно такое – вось галоўнае пытанне. Кожны павінен сам яго сабе задаць: чаму ён бачыць менавіта гэта.
Гендарнае пытанне – жаночае?
Вольга Сасункевіч: Не. Яно выходзіць далёка за рамкі жаночага пытання. Гэтае пытанне ўключае ў сябе праблемы розных груп: жанчын, мужчын, геяў, трансгендараў, транссэксуалаў ды іншых. Але ў нашай брашуры і фільме мы робім акцэнт менавіта на жаночым вопыце.
Ёсць некалькі прычын. Па-першае, у праект прыйшлі ў асноўным жанчыны, так атрымалася. Нам здаецца, што ў гэтым ёсць нейкая сацыяльная заканамернасць. Трэба адзначыць, што мужчыны таксама пакутуюць ад гендэрнай няроўнасці, аднак менавіта жанчыны церпяць ад гендэрнай сегрэгацыі на рынку працы і менавіта жанчыны ў меншай ступені прадстаўлены ў палітыцы.
Гэтыя дзве сферы – эканоміка і палітыка – з’яўляюцца ключавымі момантамі для прыняцця рашэняў аб сваёй фінанасавай незалежнасці, для разумення сябе, сваёй суб’ектнасці. Таму наш перакос – фемінісцкі. І зроблена гэта адмыслова. Канешне, гэта гендарны праект, але і ў той жа час фемінісцкі.
Алена Мінчэня: Гэта важна яшчэ і таму, што у нас мала прэзентаваны жаночы вопыт. Яго апісваюць нейкімі эфемернымі паняццямі прыгажосці, любові, кахання. Але нам здаецца, што і фільм, і брашура яшчэ аб тым, што вопыт – не толькі гэта. Але яшчэ і вопыт прыняцця канфліктных рашэнняў.
Напрыклад, мець ці не мець дзяцей, рабіць ці не аборт. Ці, напрыклад, я адзінокая, не самотная, і мне так добра. Ці маю я права быць шчаслівай. Ці вогуле што рабіць з гэтым. Гэта больш шматгранны вопыт, чым той, які мы можам бачыць у газетах і часопісах. Нам бы хацелася проста дапоўніць гэтую карцінку, зрабіць яе больш аб’ёмнай, складанай і жыццёвай.
Чаму мужчыны не займаюцца гендарам?
Вольга Сасункевіч: Яны займаюцца. Але знаходзяцца ў меншасці. У некаторых беларускіх арганізацыях над гендарнымі пытаннямі працуюць менавіта мужчыны. А ў Швецыі ёсць нават асобная арганізацыя “Мужчыны за гендарную роўнасць”. Таму казаць, што яны ўвогуле не займаюцца гендэрнымі пытаннямі, нельга.
Аднак іх мала. І тут ёсць дзве праблемы. З аднаго боку, у постсавецкай прасторы так склалася, што гендарныя даследванні асацыююцца з жаночымі, але з другога боку тая сама гендарная няроўнасць уплывае на жанчын у большай ступені ў некаторых дастаткова важных пытаннях.
Алена Мінчэня: Да таго ж лічыцца, што мужчыны павінны займацца складанымі тэмамі: эканомікай, фізікай, хіміяй, а сацыяльныя праблемы застаюцца жанчынам. Гендарныя даследванні акурат уваходзяць сацыяльныя навукі. І тут больш жанчын.
Вольга Сасункевіч: Тут мы бачым выразнае прафісійнае раздзяленне. Гендарныя даследванні не прыносяць вялікі прыбытак. Гэта не бізнес. Вялікіх грошай тут няма.
Як вы ацэньваеце вопыт, які атрымалі, прымаючы ўдзел ў дадзеным праекце?
Алена Мінчэня: Вельмі нераўнамерна. Праект пачынаўся вельмі амбіцыёзна. Наколькі ён амбіцыёзны, мы зразумелі недзе ў сярэдзіне нашых заняткаў, калі быў вельмі напружаны момант, звязаны з тым, што пачало здавацца – нічога не атрымаецца!
Аказалася, што мы не адразу зразумелі ўсе тыя цяжкасці, што на нас абрынуліся. Прасіць напісаць навуковыя тэксты людзей, якія ніколі не пісалі на гендарныя тэмы, аказалася цяжка. Мы ніколі не можам убачыць да канца перспектыву іншага чалавека.
Але потым пайшло лягчэй – падтрымліваючы адна адну, мы прыйшлі да высновы, што не бывае невырашальных сітуацый. І рухаліся далей.
Вольга Сасункевіч: Для мяне было цяжка зразумець, што людзі не могуць пісаць аб гендары. Паколькі мы пастаянна гэтым займаемся, то для мяне было сапраўдным адкрыццём, што людзі не могуць напісаць звязнага тэкста на гендарную праблематыку. Але гэта вельмі важны вопыт.
Раптоўна разумееш, што вопыт любога пісьма – гэта не штосьці натуральнае, а вельмі вялікая і цяжкая праца.
Прэзентацыя гендарнага лікбеза пройдзе ў мінскай Галерэі “Ў” у межах выставачна-адукацыйнага праекта “ARTES LIBERALES. Аўтар: перазагрузка” і пачнецца ў 16.30 з нон-стоп дэманстрацыі гісторый гераінь фільма “Сукенка”. Арганізатары плануюць бліжэйшым часам завітаць і ў іншыя беларускія гарады, у тым ліку ў Гродна. |
||