Акцыя па падмане: як “абуваюць” пакупнікоў

У абутковым нас адразу “абулі”

 

Распродаж абутку, зніжка 50 %. “Нічога сабе”, – подумала я і адправілася ў бок крамы, якая абяцала неймаверную шчодрасць. Напэўна, я б і набыла пару-тройку пар абутку, радуючыся зваліўшайся аказіі, калі б не промах саміх прадаўцоў крамы…

 

Вось сімпатычныя боцікі, цана 900 000 рублёў. Са зніжкай выходзіць 450 000 руб. На першы погляд – выгодная пакупка. Калі б не адно АЛЕ. Прадаўцы забыліся зняць з абутку старыя цэннікі, з дапамогай якіх я даведалася, што сапожкі не адзін раз уцэньваліся і каштавалі 800, потым 700, і нарэшце 600 тысяч рублёў. І нікому яны, небаракі, не былі патрэбныя. Аднак, калі размова зайшла аб выкарыстанні зніжкі, кошт раптам… узляцеў да 900 тысяч!

 

Нягледзячы на тое, што ў рэкламе абяцалі 50% зніжкі на ЎВЕСЬ тавар, апынулася, што недарагі абутак па 300-400 тысяч не трапляе пад акцыю. Што гэта, калі не падман пакупнікоў?

 

Ноўтбук з “сакрэтам”

 

Знаёмая за месяц да пачатку навагодніх распродажаў набыла ў адной з буйных крам бытавой тэхнікі ноўтбук у растэрміноўку. Радасць ад куплі была азмрочана незадаволенасцю сям’і, маўляў, трэба было пачакаць яшчэ месяц да святочных распродажаў і набыць тую ж самую рэч па зніжанай цане.

 

Прайшоў месяц і сваякі змоўклі. Чаму? Атрымалася, што перакрэсленая старая цана больш за тую, якая рэальна была да пачатку распродажу, і тавар быў таннейшы толькі на словах. Гэтыя “сакрэтныя” метамарфозы не засталіся незаўважанымі: пакупнікі нарэшце прачнуліся і сталі больш назіральнымі. Некаторыя, нават, рабілі заўвагу супрацоўнікам крамы і скардзіліся, што і ў святочныя дні іх падманвалі.

 

Бескарысная касметыка

 

Я пастаянны пакупнік аднаго вядомага касметычнага брэнда і не чакала, што яго прадстаўнікі таксама хітраць у адносінах з кліентамі. На працягу года я набывала натуральную касметыку (выдатнай якасці, але і высокай цаны). Прачытаўшы інфармацыю каля кассы, уявіла сабе, што, набываючы тавар на немалую колькасць рублёў, я атрымаю бонус больш чым на 230 тысяч рублёў.

 

Надыйшоў доўгачаканы дзень, я атрымала права на бонус, але… у выглядзе адзінкі. Гэта несумленна, бо кіраўніцтва крамы павінна было загадзя паведаміць аб тым, што пакупнік можа набыць толькі АДНУ пакупку на згаданую суму, а пакупку на такую суму ўвогуле.

 

Для “падарунка” выбар апынуўся невялікі: крэм, які не падыходзіць мне па ўзросце, абсалютна непатрэбнае за такі кошт масажнае масла, мужчынскі ласьён (прабачце, я пакуль яшчэ жанчына) і духі, якія пыляцца на паліцы з-за адсутнасці попыту. Прадавец радасна паведаміла, што я магу набыць суперскія духі, праўда, дадаўшы яшчэ ўсяго 220 000 руб.

 

Лыжка мёду

 

У выніку, па сапраўднай “сумленнай” акцыі ў апошні час я набыла толькі пару ёгуртаў (па дзве тысячы замест трох) і фламастары на дзесяць працэнтаў танней…