Кантрабандысты рыхтуюцца да 8 сакавіка

|

Партыю незаконных ружаў затрымалі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай Ашмянскай мытні ў пункце пропуску “Каменны Лог”.

 

Партыя кветак перавозілася з Літвы ў Расію.

Калі параўналі дакументы і колькасць тавару, знайшліся 29 тысяч незаяўленых у дакументах кветак.

 

Ружы коштам больш за 270 мільёнаў рублёў канфіскаваныя і цяпер з’явяцца ў беларускіх крамах.

 

У “Бераставіцы” таксама затрыманая фура з кветкамі.

Транзітам праз Беларусь яна перавозіла кветкі з Галандыі ў Маскву. Частка іх перавозіласяпад іншымі найменнямі, частка ўвогуле не была заяўленая.

 

Гэтым разам затрымана 74 тысячы кветак.

 

Паводле http://belapan.by

Паводле http://tamagent.biz