“Свет Праваслаўя” – дабрачынная фотавыстава ў Гродне

|

Сродкі ад яе правядзення пойдуць на патрэбы Дабрачыннай сталовай для дзяцей-сірот і дзяцей з праблемных сямей.

Арганізатары выставы – часопіс “Поколение” і Аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Гродзенскай епархіі.

 

Перад уваходам будзе стаяць скарбонка: кожны наведнік атрымае дабрачынны білет і зможа скласці ахвяраванне.

 

На выставе прадставяць 60 фотаздымкаў на тэму сацыяльнага служэння царквы.

 

Фатограф Ігар Ждановіч:

Гэта здымкі з Дня дабрыні, які прайшоў летам пад эгідай Гродзенскай епархіі і Дабрачыннага таварыства, з мерапрыемстваў мотапрабегу ў абарону ненароджаных дзяцей, будуць працы на сацыяльную тэму фатографа Аляксея Бібікава, ёсць здымкі з архіва.

Сама ідэя прыйшла да нас на фестывалі праваслаўных СМІ ў Маскве.

 

Копіі змешчаных на сценах фотаздымкаў можна будзе ўзяць з сабой на памяць.

 

Здымак Ігара Ждановіча