Якім будзе кошт памылкі?
Сустрэча ў Лунінцы скончылася з лікам 1-1 (у гарадзенцаў вызначыўся Надзіеўскі).
За некалькі хвілін да канца сустрэчы замест Івана Дзянісевіча на поле выйшаў латыш Арцём Осіпаў.
Такім чынам у гарадзенцаў на полі адначасова апынуліся 5 іншаземцаў.
Згодна з рэгламентам чэмпіянату, “легіянераў” на полі не павінна быць не больш 4-х адначасова.
Праз некалькі дзесяткаў секунд трэнеры гарадзенцаў паправілі памылку – замест бразільца Нікаласа выйшаў беларус Лявіцкі.
Тым не менш, памылка трэнерскага штабу можа каштаваць камандзе тэхнічнай паразы з лікам 0-3.
Наступную сустрэчу “Нёман” згуляе 27 траўня на сваім полі супраць наваполацкага “Нафтана”.
На здымку: У атацы адзін з гарадзенскіх “легіянераў” бразілец Нікалас.
Фота fcneman.com