АДСВЯТКУЕМ ДЗЕНЬ ЗАКАХАНЫХ ТЭСЦІРАВАННЕМ
У гэты дзень тэсціраванне адбудзецца па фізіцы, прыродазнаўству (ЧПГ), геаграфіі і сусветнай гісторыі найноўшага часу. 15 лютага – па матэматыцы, біялогіі і гісторыі Беларусі. 21 лютага свае сілы абітурыенты змогуць паспрабаваць па хіміі і замежных мовах. 22 лютага – па беларускай і рускай мовах. Першы этап тэсціравання па жаданні без выдачы сертыфікатаў адбыўся ў лістападзе. У ім прынялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек, якія напісалі амаль 7,5 тысяч тэстаў. Найбольшая колькасць удзельнікаў прайшло тэсціраванне па беларускай мове – 1755 чалавек, па матэматыцы – 1534 і па рускай мове – 1471, найменш удзельнікаў было на іспанскай мове – усяго 8. Па выніках тэсціравання ўдзельнікі змогуць атрымаць індывідуальную кансультацыю, якая дапаможа арганізаваць самападрыхтоўку да цэнтралізаванага тэсціравання. Такія кансультацыі ў Гродна можна атрымаць у Рэгіянальным цэнтры тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сашка Верацейчык