Пра сумленнага памежніка

|

Затрыманыя спрабавалі наладзіць кантрабандны канал табачных вырабаў з Беларусі ў краіны Еўразвязу. Канал мусіў праходзіць праз так званую “зялёную мяжу” па-за пунктам пропуска.

За дапамогу кантрабандысты прапанавалі памежніку 300 долараў, які паведаміў пра гэта кіраўніцтву.

Арыштаваныя збіраліся перапраўляць за мяжу цыгарэты ў асабліва буйной колькасці. Вялікая розніца паміж аптовым коштам на цыгарэты ў Беларусі і коштам продажу ў Еўропе магла прынесці кантрабандыстам прыбытак у тысячы долараў.