Адзнакі выставіць кампутар
Сёлета выпускаюцца студэнты, якія навучаліся па дзесяцібальнай сістэме ад пачатку.
Каб спрасціць працу экзаменацыйнай камісіі і зрабіць яе найбольш аб’ектыўнай, апрабіруецца новая сістэма выніковай ацэнкі ведаў. Упершюню будзе ўлічвацца паспяховасць па базавых дысцыплінах за ўсе гады навучання. Выніковую адзнаку выпускнікам выставіць кампутар. Яна будзе вылічвацца па спецыяльнай матэматычнай формуле з улікам сярэдняга бала па профільных дысцыплінах, адзнакі за практычныя навыкі, адзнакі за кантрольны тэст і чатырох адзнак за вусныя адказы.
Калі на вусным этапе з чатырох адзнак студэнт атрымае дзве “3”, то дзяржаўны іспыт не здадзены.
Новая сістэма ацэнкі ведаў мусіць стымуляваць студэнтаў старанна вучыцца з першага курса.
Паводле БелТА