Сухое малако – у Іран і Ізраіль, дзіцячае харчаванне – у Сірыю
За мяжой рыхтуюцца да адкрыцця як мінімум 15 суб’ектаў гандлёвай сеткі, разлічаных на прадукцыю прадпрыемстваў вобласці.
Рэзідэнты свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест” павінны забяспечыць павелічэнне экспарту не ніжэй за 118%.
Сярод арганізацый камунальнай формы ўласнасці асноўны прырост экспарту забяспечаць арганізацыі Грлднамясамалпраму (73 мільёны даляраў).
У Ізраіль паставяць сухое малако, у Іран, акрамя малака, мяса без костак, у Сірыю – дзіцячае харчаванне.
“Радыёхваля” дзеля экспарту арганізавала новую вытворчасць: электраправодныя жгуты будуць вырабляць дзеля пастаўкі ў Расію.
У спісе новых відаў прадукцыі на экспарт – пліты ДСП, этыкетачная прадукцыя, лодкі, профіль ПВХ, мясныя чыпсы, сыр “Базірон”,сырны сухі прадукт, кансервы з мясам халяль.
Павялічаць экспарт “Контэ Спа”, “Лідскае піва”, “Белтэкс-Оптык”.
Паводле http://grodno-region.gov.by