На беларуска-польскай мяжы згарэла фура
У момант узгарання ў нядзелю ўвечары фура знаходзілася на грузавым тэрмінале пункта пропуску “Бераставіца” і афармлялася на ўезд у Беларусь.
Як толькі з’явіўся агонь, афармленне аўтамабіляў спынілі, некаторыя з іх эвакуявалі.
Кіроўцы спрабавалі збіць полымя падручнымі сродкамі, але гэта не дало вынікаў.
Пажар ліквідавалі супрацоўнікі МНС.
Машына выгарэла, груз цалкам знішчаны.
Памер шкоды вызначаецца.
Папярэдняя прычына пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, а менавіта – кароткае замыканне электраправодкі.
Здымак http://112.by