Конкурс казак пра сучасную Беларусь

|

Казкі, напісаныя на беларускай мове школьнікамі ва ўзросце 10-15 гадоў, павінны адлюстроўваць дзіцячае ўспрыняцце сучаснай Беларусі, яе культуры і традыцый.

 

Конкурс ладзяць Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА, Нацыянальная камісія РБ па справах ЮНЭСКА пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.

 

10 лепшых казак памерам ад 2 да 4 старонак фармату А4 атрымаюць узнагароды, будуць пераведзеныя на арабскую мову, праілюстраваныя ўдзельнікамі аналагічнага конкурса ў Султанаце Амана і выдадзеныя на 3 мовах: беларускай, арабскай, ангельскай.

Казкі прымаюцца на эл.адрас info@belau.info да 1 красавіка.

 

Спіс адабраных работ можна будзе паглядзець на сайце www.belau.info.


Малюнак з сайта http://bealive.fm