Па зялёнай хвалі

|

Гэта здарылася ўчора на перакрыжаванні вуліц Савецкіх памежнікаў і Цітова.

Кіроўца хуткай дапамогі, спрабуючы пазбегнуць сутыкнення з “Фальксвагенам” рэзка затармазіў і крутануў руль улева. У выніку машына перакулілася.

У ёй у гэты час знаходзілася дзяжурная брыгада і хворы, якія, на шчасце, не пацярпелі.

І кіроўца “Фальксвагена”, і кіроўца хуткай дапамогі сцвярджаюць, што пераязджалі перакрыжаванне на зялёны сігнал светлафора.