6 сакавіка на Гарадзеншчыне будзе да +10

|

Сёння днём паветра ў Гродне прагрэецца да  +3…+5ºС, па вобласці – +1…+6 ºС, без ападкаў.

 

6 сакавіка чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў, вецер паўднёва-заходні 6-11, парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы -1…-6°С, днём +2…+7°С, месцамі да +10°С.

 

7 сакавіка будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў, уначы і раніцай на дарогах месцамі галалёдзіца.

Вецер пераменных кірункаў 4-9 м/с.

Уначы -3…+2°С, днём +2…+7°С.

 

Паводле папярэдняга прагнозу, 8 сакавіка ў Гродне пройдзе мокры снег, дождж, месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца.

Тэмпература паветра ад  -3…+2°С уначы да 0…+5°С днём.

9 сакавіка па вобласці прагназуюцца чароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег, туман, слабы галалёд.

Тэмпература паветра ўначы -1…-6°С, днём 0…+5°С.

10 сакавіка пераважна без ападкаў, на дарогах месцамі галалёдзіца, уначы -4…-9°С, днём 0…+5°С.

 

Здымак http://santesa.blogspot.com