У Гродне пройдзе свята тэатральнага лялечнага мастацтва

|

У конкурснай праграме – спектаклі беларускіх, украінскіх, польскіх, літоўскіх, расійкіх тэатраў.

Квіткі на спектаклі яшчэ не прадаюцца, як няма пакуль і афіш з праграмай.

 

Сярод удзельнікаў фэсту:

– Тэатр лялькі і актора з г.Ломжа (Польшча) (спектакль “Папялушка”)
– Тэатр лялек з Варшавы “Гулівер” (спектакль «Чароўная лямпа Аладына» )
– Тэатр лялек з Беластоку (спектакль для сямейнага прагляду “Мікракосм”)
– Тэатр лялек “Леле” Вільня (спектакль для дзяцей «Залатая яблынька, вінны калодзеж»)
– Тэатр лялек на колах г. Панявежыс (спектакль для дзяцей “Пернікавая хатка”)
– Тэатр лялек з Каўнаса (спектакль “Падарожжа за сонцам”)
– Магілёўскі тэатр лялек (спектакль для дзяцей «Чароўны пэндзаль»)
– Віцебскі тэатр лялек (спектакль для дарослых “Нататкі вар’ята”)
– Брэсцкі тэатр лялек (спектакль для дарослых “Луна Сальеры”)
– Разанскі тэатр лялек (спектакль для дзяцей «Ліса і Мядзведзь») 
– Тэатр лялек “ТРИлика” (спектакль для дзяцей “Пра тыграў і сланоў”)
– Ужгарадскі тэатр лялек (спектакль для дарослых “Лясная песня”)
– Харкаўскі тэатр лялек (спектакль для сямейнага прагляду “Вожык з тумана”).

Літаратурны рэдактар Гродзенскага абласнога тэатра лялек Марына Блажыеўская:

 

– Большая частка запрошаных ужо пацвердзілі свой удзел, цяпер складаем праграму.

Колькасць спектакляў для дзяцей і для дарослых будзе аднолькавай.

Паказы плануюцца на двух пляцоўках: нашай і на малой сцэне драматычнага тэатра.

 

У журы фестывалю будуць беларускія рэжысёры, тэатральныя крытыкі, мастацтвазнаўцы, выкладчыкі.

Узначаліць журы мы запрасілі Барыса Луцэнку.

Спектаклі-удзельнікі будуць змагацца за гран-пры, а таксама перамогу ў 3 намінацыях – лепшая рэжысёрская работа, лепшая работа мастака-пастаноўшчыка і лепшы акторскі ансамбль.

 

У планах – зрабіць дзіцячае глядацкае журы, каб лепшы дзіцячы спектакль змаглі абраць самі гледачы. 

 

У арганізацыі фэста тэатру лялек дапамагаюць генеральныя консульствы Літвы і Польшчы ў Гродне, якія паклапоцяцца пра прыём лялечнікаў з сваіх краін.

 

Да гэтай пары ў Беларусі існаваў адзіны фестываль тэатраў лялек, які ладзіцца раз на 2 гады ў Мінску.

Гродзенскі тэатр лялек мяркуе ладзіць фестываль “Лялькі над Нёманам” рэгулярна.

 

Здымак з архіву “Твайго стылю”